Арганізацыя камунікатыўнага працэсу навучання беларускай мове забяспечвае фарміраванне паўнацэннай маўленчай функцыянальнай сістэмы, што магчыма толькі ва ўмовах «асобаснай індывідуалізацыі, функцыянальнасцы, сітуацыйнасці і эврыстычнасці» (А.А.Лявонцьеў), г.зн. ва ўмовах рэальных маўленчых зносін або набліжаных да іх.
Працэс развіцця маўлення дзіцяці ў працэсе зносін і навучанне яго роднай мове ўключае «камунікатыўнае развіццѐ», «маўленчае развіццѐ» і звязанае з двума першымі «кагнітыўнае развіццѐ».
Такім чынам, сістэма развіцця беларускага маўлення і навучання беларускай мове дзяцей ранішняга і дашкольнага ўзросту у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя складваецца, перш за ўсѐ, з асноўных узаемазвязаных паміж сабой накірункаў развіцця маўлення дашкольнікаў: функцыянальнага, структурнага і кагнітыўнага.
Кожны з названых накірункаў уключае розныя раздзелы маўленчай работы, рэалізацыя якіх патрабуе сістэматызацыі зместу навучання, а таксама ўліку асаблівасцей станаўлення ў дзяцей рускага (першага) маўлення, апоры на яго дасягненні, з аднаго боку, і пераадолення адмоўнага ўздзеяння адной мовы на другую, з другога. Цэласнасць ў працы па названых напрамках развіцця маўлення дзяцей надае сінхранічная і дыяхранічная ўзаемасувязь усіх раздзелаў маўленчай работы ў розных узроставых групах.
Схематычна сістэма маўленчай работы ў дзіцячым садзе адлюстроўвае тры напрамкі развіцця маўлення дзяцей, уключаныя ў іх раздзелы і ўнутраныя сувязі паміж маўленчымі ўменнямі, набытымі децьмі ў штодзѐнных зносінах (у асноўным на рускай мове), і тымі змяненнямі на беларускай мове, якія неабходна ў іх сфарміраваць.
1.Функцыянальны напрамак. Мэта яго – развіццѐ і ўдасканаленне ў выхаванцаў камунікатыўных форм і функцый маўленчай дзейнасці. Сродкі ажыццяўлення: зносіны дарослых і дзяцей, культурны моўны асяродак, маўленне выхавальніка, мастацкая літаратура, розныя віды мастацтва (тэатр, кіно). Метады: чытанне мастацкай літаратуры, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў, беларускія народные гульні-драматызацыі, карагодныя гульні, завучванне напамяць, размова выхавальніка з дзецьмі, гутарка. Да шляхоў фарміравання ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту чуцця беларускай мовы ў спантанных зносінах, арганізацыі беларускамоўных зносін на спецыяльных занятках адносяцца: А) Паступовае ўвядзенне беларускай мовы, перш за ўсѐ, паэтычнай, ў розныя віды дзіцячай дзейнасці. Гэта праслухоўванне і элементарнае абыгрыванне пацешак, арганізацыя гульняў тыпу «Знаѐмства» ў раннім узросце; мастацка-маўленчая дзейнасць – успрыманне мастацкага твора на беларускай мове, яго ўзнаўленне (драматызацыя, інсцэніраваніе, завучванне напамяць), прыцягванне дзяцей да ўдзелу ў беларускіх народных гульнях у дашкольным узросце. Б) Маўленчыя сітуацыі з удзелам лялек-«беларусаў», якія «размаўляюць» толькі па-беларуску. Гэта «з’яўленне» лялек на асобных занятках, прагулках, што суправаджаецца распытваннем аб дзеяннях дзяцей; удзел лялек у сюжэтных гульнях. Разглядванне з дзецьмі кніжкі з малюнкамі, пад час чаго наладжваюцца сітуацыйныя зносіны з нагоды намаляванага. У выніку ў дзяцей ствараецца ўстаноўка на беларускамоўнага суразмоўцу, фарміруюцца першапачатковыя навыкі спантаннага маўлення на роднай мове ў працэсе сітуацыйна-дзелавых зносін з ім. В) Заняткі з падгрупамі дзяцей па фарміраванні пазасітуацыйных форм зносін – пазнавальных або асобасных. Заняткі праводяцца ў форме непрымушанай гутаркі па матэрыалах беларускіх народных казак, вершаў, гульняў пазнавальнага характару або маральна-этычнага плану. У старэйшым дашкольным узросце для гутарак пазнавальнага характару выкарыстоўваецца і больш складаны фальклорны матэрыял – легенды і паданні (“Легенда пра Магілеў”, «Слуцкія паясы», «Як бог стварыў свет» і інш.). Беларуская мова гутаркі пасля праслухоўвання твора на роднай мове для дзяцей як бы сама сабой разумеецца. Як і раней, найбольшы стымул для актывізацыі маўлення дзяцей на беларускай мове ствараецца з дапамогай «беларускамоўнай» лялькі, якая «ўдзельнічае» ў гутарцы, «задаючы» пытанні або поўнасцю яе «праводзячы». У цэлым работа па развіцці форм і функцый маўлення стварае ўмовы для засваення беларускай мовы на «ўзроўні чуцця». Такім шляхам. дзецьмі набываецца вопыт спантаннай маўленчай і спантаннай мастацка-маўленчай дзейнасці.
2.Структурны напрамак. Мэта – фарміраванне практычных маўленчых навыкаў у адпаведнасці з структурнымі ўзроўнямі сістэмы мовы (фанетычным, лексічным, марфалагічным, сінтаксічным). Сродкі: навучанне роднаму маўленню і мове на занятках і па-за заняткамі, мастацкая літаратура, маўленне выхавальніка. Метады: чытанне мастацкай літаратуры, дыдактычныя, сюжэтна-дыдактычныя гульні, пераказ, гутарка, творчыя заданні. Вызначаны задачы, распрацаваны змест і методыка развіцця беларускага слоўніка дзяцей, фарміравання граматычнага ладу маўлення, навыкаў вымаўлення, развіцця прадуктывнага маўлення на беларускай мове. Прызнанне беларускай мовы роднай для дзяцей Беларусі, блізкасць і частковая тоеснасць лексікі, граматыкі і фанетыкі абедзвюх моў, безумоўная тоеснасць структуры звязнага тэкста і сродкаў міжфразовай сувязі ў тэксце ў рускай і беларускай мовах абумоўліваюць агульнасць задач развіцця маўлення дзяцей на рускай і беларускай мовах. Аднак, у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя агульнапрынятыя задачы развіцця маўлення набываюць некаторыя спецыфічные рысы. Гэта, перш за ўсѐ, фарміраванне ў дашкольнікаў уласна нацыянального бачання свету, азнаямленне са спецыфічнымі рысамі кожнага з структурных узроўней мовы, папярэджванне інтэрференцыі (пранікнення элементаў адной мовы ў другую). Адбор моўнага і маўленчага матэрыяла для дзяцей адбываецца на аснове такіх крытэрыяў, як частотнасць, ужываемасць, лѐгкасць засваення і інш. Важным крытэрыям адбору моўнага матэрыяла, в першую чаргу, лексікі і сінтаксісу, выступае адпаведнасць нацыянальным моўным традыцыям, што садзейнічае фарміраванню ў дашкольнікаў уласна-нацыянальнага светапогляду. Акрамя таго, для кожнага з структурных узроўняў распрацаваны ўласныя крытэрыі. Напрыклад, тэматычны прынцып адбору слоўніка, выдзяленне спецыфічных для беларускай мовы фанем і да т.п. Пры адборы зместу для кожнай узроставай групы ўлічываюцца ўзроставыя магчымасці дзяцей, форма зносін, якімі валодаюць дашкольнікі (дыяхранічная сувязь). Адабраны матэрыял для кожнай узроставай групы складае адносна адасобленую сістэму, г.зн. лексічны матэрыял адпавядае грамматычнаму і фанетычнаму, граматычны – лексічнаму і фанетычнаму і да т.п. (сінхранічная сувязь). Улічваецца і маўленчы рэжым дзіцячага сада (групы). У дзіцячым садзе з рускім маўленчым рэжымам работа над рускім слоўнікам, гукавымаўленнем, граматычным ладам апярэджвае адпаведную работу над беларускім маўленнем.
- Кагнітыўны (пазнавальны) напрамак. Мэта - фарміраване ў старэйшых дашкольнікаў лінгвістычнага стаўлення да мовы і ўласна маўленчай дзейнасці. Пад лінгвістычным стаўленнем разумеецца здольнасць дзяцей арыентавацца ў моўнай рэчаіснасці, элементарнае ўсведамленне імі моўных і маўленчых адносін і залежнасцей. Апошняе можа быць названа лінгвістычным развіццѐм. Значэнне фарміравання ў дзяцей тэарэтычнай пазіцыі ў адносінах да маўлення заключаецца ў тым, што такая пазіцыя з’яўляецца абавязковай умовай паспяховага авалодання сістэмай роднай мовы пры навучанні ў школе. Сродкі: навучанне роднай мове на занятках. Метады: мадэляванне, дыдактычныя гульні. Кагнітыўны блок уяўляе собой частку працэсу маўленчага і лінгвістычнага развіцця дашкольніка ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя і ў той жа час самастойную тэхналогію паглыбленага навучання дзяцей грамаце. Як частка тэхналогіі яе кагнітыўная састаўляючая праяўляецца ў тым, што вядучым у развіцці маўлення дзяцей і навучанні іх абедзвюм мовам з’яўляецца фарміраванне у іх абагульненых способаў пабудовы выказывання. Так, выхаванцы спачатку знаѐмяцца з асаблівасцямі вымаўлення асобных беларускіх слоў, а затым у іх фарміруецца абагульненае ўменне вымаўляць спецыфічна беларускія гукі ў любым слове; ад знаѐмства з асобнымі назвамі дзіцянят жывѐл у рускай і беларускай мовах дзеці пераходзяць да авалодання абагульненым спосабам утварэння гэтай катэгорыі слоў і г.д. Такі падыход тым больш важны, што дзеці не чуюць нацыянальнай мовы ў аб'ѐме, неабходным для своечасовага самастойнага авалодання ѐю. Элемент асэнсаванасці моўнай рэчаіснасці ўносіць параўнанне выхавальнікам беларускіх моўных форм з рускімі, каб дапамагчы дзецям размежаваць іх, прадухіліць або пераадолець памылкі інтэрференцыі. Калі дзіця знаходзіцца на практычнай пазіцыі адносна маўленчай рэчаіснасці, яго ўяўленні аб ѐй носяць “жыццѐвы” характар. “Жыццѐвыя” ўяўленні дзяцей аб роднай мове і яе элементах засноўваюцца на рэальным іх вопыце, але не з'яўляюцца адэкватнымі, дастаткова абагульненымі. Дзеці не асэнсоўваюць іх. У выніку дашкольнік не здольны адвольна аперыраваць сваімі маўленчымі ўменнямі. Асэнсаванне децьмі моўных з’яў з’яўляецца асновай пераводу маўленчых навыкаў і ўменняў “з неўсвядомленага, аўтаматычнага плана ў план адвольны, свядомы” (Л.С.Выгоцкі), што дазваляе дзіцяці адвольна будаваць маўленчае выказыванне. А гэта, у сваю чаргу, забяспечвае далейшае развіццѐ функцый і форм маўлення, у прыватнасці, станаўленне пісьмовага маўлення. Пераход ад “жыццѐвых” да навуковых паняццяў, якія адрозніваюцца адэкватнасцю, абагульненасцю, сістэмнасцю і ўсвядомленасцю, ажыццяўляецца толькі ў ходзе спецыяльна арганізаванага навучання. Пераломным момантам у маўленчым развіцці дзяцей з’яўляецца навучанне іх грамаце. Менавіта ў працэсе авалодання граматай маўленне для дзяцей упершыню становіцца абъектам пазнання.
Умоўна можна выдзяляць чатыры узроўні развіцця беларускага маўлення: высокі, дастатковы, сярэдні і нізкі.
- Высокі узровень (адпавядае высокаму ўзроўню развіцця роднага маўлення): дзіця можа падтрымаць размову на беларускай мове на знаѐмую тэму, самостойна пераказаць добра знаѐмы мастацкі твор, без дапамогі дарослага скласці расказ па карціне, расказаць аб падзеях з уласнага жыцця; лексічны запас у яго даволі высокі, рэдка сустракаюцца недакладнасці ва ўжыванні лексічных сродкаў, амаль не назіраецца лексічная інтэрференцыя; граматычныя памылкі ў словазмяненні дапускае толькі ў асобных складаных выпадках, можа утвараць назвы дзіцянят жывѐл, посуду, прафесій; выразна вымаўляе і дыферэнцуе на слых усе спецыфічныя беларускія гукі.
- Дастатковы (адпавядае сярэдняму – у межах праграмы – узроўню развіцця роднага маўлення). Адрозніваецца ад высокага тым, што дзіця часам адчувае цяжкасці пры падборы патрэбнага беларускага слова, заменяючы яго рускім, час аж часу дапускае граматычныя памылкі ў словазмяненні і словаоўтварэнні, асабліва ў складаных выпадках, дапускае памылкі пры вымаўленні найбольш складаных для рускамоўных дзяцей гукаў [дз’] і [ц’].
- Сярэдні ўзровень: дзіця можа ўдзельнічаць у зносінах на беларускай мове, самастойна пераказаць невялікую па аб'ѐме казку, скласці з дапамогай дарослага кароткі раасказ па карціне; лексічны запас некалькі ніжэй нормы, дзіця часто ўжывае ў маўленні рускія словы; граматычныя памылкі ў словазмяненні дапускае прыкладна ў палове выпадкаў, новыя словы ўтварае толькі з дапамогай выхавальніка; дапускае памылкі пры вымаўленні 3-4 беларускіх гукаў.
- Нікзкі ўзровень: дзіця з цяжкасцю ўдзельнічае ў размове на беларускай мове, пераказывае з дапамогай выхавальніка, лексічны запас нізкі, ужывае рускія і беларускія словы ўпярэмежку, дапускае граматычныя памылкі ў словазмяненні больш, чым у палове выпадкаў, не валодае правільным вымаўленнем 5-6 беларускіх гукаў.
Абследаванне маўленчага развіцця старэйшых дашкольнікаў ажыццяўляецца ў працэсе сумеснага з дарослым разглядвання ілюстраванай дзіцячай кніжкі на беларускай мове. (Беларуская мова ў дадзеным выпадку хутчэй прызначана для дараслага, паколькі стварае ў яго псіхалагічную ўстаноўку на белорускую мову зносін. Аднак тое ж датычыцца і дзіцяці). Абследаванне праводзіцца ў непрымушанай абстаноўцы індывідуальна з кожным дзіцем дарослым, з якім дзеці добра знаѐмыя і лѐгка ідуць на кантакт з ім, ахвотна адказваюць на пытанні. Гутарка не павінна перавышаць 10 мінут. Заданні трэба даваць у цікавай, інтанацыйна выразнай форме. Пры сумесным разглядванні кніжкі ствараюцца ўмовы для дыялагічных выказванняў дзіцяці, разгортвання маналога: пераказу раней прачытанага твора, складання расказа па новым для дзіцяці малюнку. Гэта дазваляе высветліць стан звязнага прадуктыўнага маўлення дзяцей. Адначасова выхавальнік атрымлівае матэрыал для аналізу сінтаксічнага ладу беларускага маўлення дзіцяці. У гутарку ўключаюцца пытанні, якія дазваляюць адсачыць стан слоўніка па тэмах “Мэбля”, “Адзенне”, “Посуд”, “Агародніна і садавіна”. Да кожнай тэмы складаецца арыентыровачны слоўнік для абследавання. Назіраюцца ўменні падбіраць сітуатыўные сінонімы, антонімы, параўнанні, ужываць абагульненыя словы (мэбля, адзенне, посуд, агародніна, садавіна). Узровень засваення словазмянення выяўляецца на прыкладзе ўжывання назоўнікаў у давальным склоне (Наташы, Аленцы, Мішу), назоўнікаў мужчынскага роду першага скланення ў творным склоне (з татам, Колям, сабакам), назоўнікаў з асновай на г, к, х у месным склоне (нага – на назе, гарах – у гарасе). Вызначаецца ўменне дзяцей утвараць назвы дзіцянят жывѐл (у кошкі кацяня, у лісы лісяня, у арла – арляня), прадметаў посуду (для хлеба хлебніца, для цукерак – цукерніца), прафесій (будуе будаўнік, прадае прадавец, працуе на трактары трактарыст). Назіраецца гукавымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў g, ч, дз', ц', дж, ў. Акрамя таго, выхвальнік сочыць за разуменнем і ўжываннем прасторавых прыназоўнікаў “каля”, “у”, “да”(каля плота, у госцы, да сябраўкі). Правільные адказы павінны выклікаць пахвалу, падтрымку. У выпадку цяжкасці даросламу не варта паказваць дзіцяці, што той не справіўся з заданнем, а проста самому даць адказ (напрыклад, дарослы сам говорыць: “Дзіцяня лісы – лісяня”).
Лінгвістычныя веды і ўменніі дзяцей маюць наступныя паказчыкі: уменне падабраць слова з зададзеным гукам, правесці складовы і гукавы аналіз чатырохгукавога слова тыпу гусі (падзяліць слова на склады, назваць усе гукі ў слове, даць ім якасную характарыстыку, вызначыць слоўны націск). Выхавальнік прапануе дзіцяці назваць слова з гукам [м], а затым з гукам [м']. Затым паказывае малюнак з выявай гусей, пытаецца, што намалявана на карцінцы. Задае наступныя пытанні: колькі складоў у слове гусі? Які першы склад? Які другі склад? Які першы гук у слове гусі? Які гэта гук? І г.д. Які гук націскны? Да высокага узроўня адносіцца выкананне дзіцем усех заданняў у разумовым плане (дзіця адразу называе ўсе гукі і характарызуе іх). Да дастатковага узроўня адносіцца правільнае выкананне ўсіх заданнняў у матэрыялізаваным плане (з дапамогай схем і фішак) або ў плане гучнага маўлення (дзіця ўголас прагаворвае слово, інтанацыйна падкрэсліваючы патрэбны гук, а затым называе яго ізалявана). Пры гэтым дапускаюцца 1-2 памылкі пры характарыстыцы гукаў. Нізкі ўзровень характарызуецца мноствам памылак або няўменнем праводзіць гукавы аналіз слова. Калі дзіця не выконвае ні воднага задання – гэта нулявы ўзровень.
Методыка беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў і навучання іх грамаце ўключае агульную стратэгію развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў і ўласна методыку развіцця маўленчых навыкаў (фанетычных, лексічных, граматычных), прадуктыўнага маўлення і фарміравання моўных ведаў і ўменняў. Агульная стратэгія развіцця беларускага маўлення і навучання дашкольнікаў беларускай мове як роднай вызначае суадносіны стыхійнай і арганізаванай форм авалодання беларускай мовай і ступень кіруемасці кожнай з іх.
Працэс навучання будуецца, па-першае як адносна стыхійнае і ў пэўнай ступені ўпарадкаванае авалоданне децьмі маўленчымі навыкамі ў працэсе штодзѐнных зносін на беларускай мове; а па-другое, арганізаванае навучанне метадычна нармаваным моўным сродкам.
У працэс навучання ўключаюцца спантанная маўленчая дзейнасць у штодзѐнных зносінах, мастацка-маўленчая, вучэбна-маўленчая і моўная пазнавальная дзейнасці.
У штодзѐнным жыцці ажыццяўляецца так званае «паглыбленне» дзіцяці ў беларускамоўнае камунікатыўнае асяроддзе і прыстасаванне да яго. Змест і форма зносін, перш за ўсѐ, падпарадкоўваюцца патрэбам рэгуляцыі паводзін выхаванцаў ў тыповых для іх сітуацыях: рэжымных момантах, прагулках, немаўленчых занятках і г.д.
Маўленчы матэрыал, што падаецца дзецям, у гэтым выпадку неўпарадкаваны. Адначасова забяспечваецца і так званае ўтоенае, неўсвядомленае засвоенне тых або іншых маўленчых сродкаў, напрыклад, у працэсе беларускіх народных гульняў, шляхам развучвання невялікіх па аб’ѐме літаратурных мастацкіх твораў. Тут маўленчы матэрыял пэўным чынам метадычна ўпарадкаваны.
Развіццѐ маўлення і навучанне мове ажыццяўляецца ў адным працэсе зносін-навучання. Агульным для абодвух подыходаў з’яўляецца тое, што засваенне мовы ажыццяўляецца ў працэсе спантаннай маўленчай дзейнасці. Дзякуючы таму, што дзеці ў асновным разумеюць блізкароднаснае беларускае маўленне, разуменне апярэджвае гаварэнне. Гэтая акалічнасць шырока выкарыстоўваецца для азнаямлення дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай. Чым часцей дзіця чуе вобразнае, выразнае маўленне, тым у большай ступені ѐн засвойвае гэтую своеасаблівую «лінгвістычную» інфармацыю – гармонію роднай мовы.
Каб дашкольнікі моглі ў пэўнай ступені асэнвацаць асаблівасці беларускай мовы, у старэйшым дашкольным узросце наладжваецца пазнавальная дзейнасць дзяцей – азнаямленне іх з агульналінгвістычнай тэрміналогіяй (слово, звук - гук, слог - склад, предложение – сказ), фарміраванне спосабаў абследавання моўнага матэрыялу (гукавы аналіз, дзяленне слова на склады, сказа – на словы). У выніку дзеці пачынаюць усвядомлена разводзіць з'явы рускай і беларускай моў, адзначаць, што ў ніх агульнага і рознага. Самостойным раздзелам гэтай работы з’яўляецца навучанне грамаце, якое ўключае фарміраванне ў дзяцей элементарных арфаграфічных абагульненняў
. Такім чынам, развіццѐ беларускага маўлення ў дашкольнікаў ажыццяўляецца «знізу ўверх» (для дзяцей неўсвядомлена і ненаўмысна) і «зверху ўніз» (усвядомлена і наўмысна).
А паколькі навучанне ў дзіцячым садзе ажыццяўляецца на працягу дня ў працэсе розных відаў дзіцячай дзейнасці, а не толькі на занятках, то гэтыя «два каналы» засваення беларускага маўлення цесна пераплятаюцца, накладваюцца адзін на другі.
Развіццё беларускага маўлення на беларускай мове будуецца ў адпаведнасці з агульнымі заканамернасцямі авалодання роднай мовы, асноўнай рысай якіх (заканамернасцей) з’яўляецца неўсвядомленае абагульненне децьмі моўных з’яў, вывядзенне моўных правіл. (Гэтая заканамернасць яскрава праяўляецца ў дзіцячых памылках «па аналогіі»: маляваю (замест малюю) па аналогіі з гуляю, ляцюць (замест ляцяць) па аналогіі з дзяўбуць і да т.п. і дзіцячых неалагізмах тыпу намакароніўся, паўзук і да т.п.) На пярэдні план выступае развіццѐвая функцыя маўленчай работы. Вядучым у навучанні з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей моўных абагульненняў – абагульненых спосабаў пабудовы выказвання на беларускай мове. Неўсвядомленае засваенне беларускага маўлення ў працэсе «паглыблення» ў камунікатыўнае асяроддзе спалучаецца з фарміраваннем у дзяцей элементарнага ўсведамлення з’яў беларускай мовы. Паступовае развіццѐ элементарных уласцівасцей беларускага маўлення, «моўнага чуцця» да яго пачынаецца з ранняга ўзросту, калі ў асноўным дзейнічае механізм імітацыі і толькі пачынае складвацца механізм аналогіі. Гэтая работа праводзіцца і далей, усѐ пашыраючыся на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Фарміраванне ў дзяцей элементарнага ўсведамлення спосабаў пабудовы выказвання на беларускай мове ажыццяўляецца ў момант найбольш вострага «моўнага чуцця», што з’яўляецца найбольш эффектыўным сродкам для авалодання моўнай рэчаіснасці. Такім момантам з’яўляецца сярэдні дашкольны ўзрост. Пры такім падыходзе да навучання спалучаюцца рысы адначасовага ранняга спантаннага засваення рускай і беларускай моў і паслядоўнага авалодання другой (беларускай) мовай, якое абапіраецца на здольнасць усвядомленага падыходу да моўных фактаў. Падобнае спалучэнне дазваляе сфарміраваць у выхаванцаў дзіцячага сада пэўныя навыкі зносін на беларускай мове і ў той жа час - асэнсаваныя адносіны да яе.
Такім чынам, развіццѐ беларускага маўлення дзяцей ажыццяўляецца паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту з мэтай развіцця рэцэптыўнага і рэпрадуктўнага двухмоўя і яго пачуццѐвай асновы, пераходзячы затым да навучання дашкольнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту прадуктыўнаму маўленню і, нарэшце, фарміруючы элементарна тэарэтычнае стаўленне да мовы ў старэйшых дашкольнікаў.
Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.
Пры гэтым ў працэсе навучання неабходна:
а) забяспечыць станоўчую матывацыю маўлення на беларускай мове;
б) спалучаць стыхійную форму навучання, у які забяспечваць так званае “ўтоенае” засваенне моўных нормаў, з арганзаванай;
в) спалучаць у працэсе навучання розныя віды маўленчай дзейнасці (спантанную, мастацка-маўленчую, моўнапазнавальную);
г) абапірацца на фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных з’яў;
д) абапірацца на маўленчыя навыкі дзяцей, набытыя пры засваенні рускага маўлення.
Захаванне названых умоў дазваляе сфарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту маўленчую дзейнасць на беларускай мове, наблюжаную па ўзроўні да адпаведнай дзейнасці на рускай мове, ствараць перадумовы для выхавання двухмоўнай асобы.
Методыка навучання дашкольнікаў розным маўленчым навыкам спалучае рысы методыкі роднай і другой моў. З дапамогай першай уводзяцца моўныя з'явы, што супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта, у першую чаргу, датычыцца развіцця беларускай лексікі і вымаўленчых навыкаў. Чым больш адрозніваюцца беларуская і руская тэматычная лексіка, фанетыка, граматыка, тым з большай падставай выкарыстоўваецца методыка навучання дзяцей другой мове, у аснове якой ляжыць камунікатыўны падыход. Пры гэтым рецэптыўны і рэпрадуктыўны характар блізкароднаснага двухмоўя дазваляе шырока выкарыстоўваць у працэсе навучання такі беларускамоўны займальны матэрыял, як вершы, загадкі, прымаўкі і да т.п., элементаў беларускіх народных гульняў, гутаркі па змесце заняткаў выключна на беларускай мове, што набліжае прыѐмы навучання другой мове да прыемаў навучання роднай мове.
Большая частка слоў у беларускай і рускай мовах супадаюць па значэнню і вымаўленні (сад, школа, стол) або адрозніваюцца вымаўленнем асобных гукаў (звер, гусь, дзеці).
Паводле даных А.Я.Супруна, толькі 10-20% слоў у беларускай мове поўнасцю адрозніваюцца ад слоў рускай мовы. Гэта такія ўласна беларускія або запазычаныя з другіх моў, акрамя рускай, словы, як аловак, столь, працаваць, вандроўка, прыгоды, шкарпэткі, хутка. Параўнальна невялікую групу слоў складаюць міжмоўныя амонімы - словы рускай і беларускай моў, якія маюць рознае значэнне: дыван – дыван, качка – качка, нядзеля – неделя, зорка – зорька, рэч – маўленне і інш. Аднак агульнасць значнай часткі слоўнікавага фонду беларускай і рускай моў не азначае поўнай тоеснасці паняццяў, што абазначаюцца аднолькавымі словамі. Кожнае слова нясе ў сябе код разумення рэчаіснасці, інфармацыю пра тое, як чалавеку ставіцца да той або іншай з'явы, разумець тую або іншую падзею. Носьбіт мовы ўспрымае прааналізаваную яго продкамі рэчаіснасць, веды пра якую захоўваюцца ў слове, обавязкова матываваным пэўнай з’явай ці рэччу. Напрыклад, пра рознае ўспрыманне адной і той жа з'явы сведчыць беларускае слова вясёлка і рускае радуга, беларускае акрайчык і рускае – горбушка і т.п. Нават эквівалентныя словы абедзвюх моў часта нясуць розную інфармацыю пра наваколле.
Таму, сцвярджаюць спецыялісты, пераклад з адной мовы на другую ніколі не бывае дакладным, бо свет, які дадзены нам у нашым непасрэдным вопыце, застаючыся ўсюды адным і тым жа, спасцігаецца розным шляхам у розных мовах. Гэта датычыцца і тых моў, на якіх говораць народы, што ўяўляюць сабой рэўнае адзінства з пункту гледжання культуры. Вобразна гаворачы, «чалавек, які карыстаецца рускай мовай, падумаўшы слова «зіма», уяўляе яе зусім па-іншаму, чым беларускамоўны чалавек».
У выніку развіццѐ беларускага слоўніка дзяцей абапіраецца на агульнапрынятыя метадычныя прыѐмы (паказ і называнне, неаднаразовае паўтарэнне, тлумачэнне і інш.) і спецыфічныя, пры якіх улічваецца, з аднаго боку, тое, што дзеці разумеюць беларускае маўленне, а з другога – што ўвядзенне новага слова не заўсѐды азначае азнаямленне з новым паняццем (яно можа быць вядома дзецям на рускай мове).
Асаблівасць методыкі слоўнікавай работы складаецца і з таго, што яна звязана з фарміраваннем у дзяцей асноў нацыянальнага светапогляду. Пры ўвядзенні тэматычнай групы слоў важна ствараць праблемныя сітуацыі, якія выклікаюць у дзяцей усвядомленае жаданне даведацца, «як гэта называецца па-беларуску».
Напрыклад, ў цацачным магазіне працуе лялька Паўлінка, якая прадае цацкі толькі таму, хто правільна назаве іх па-беларуску. Пры ўвядзенні новага беларускага слова неабходна пазбягаць перакладу з рускай мовы, а называць прадмет, дзеянне і г.д. адразу па-беларуску. Гэта садзейнічае развіццю моўнамысліцельнай дзейнасці на беларускай мове. Так, калі новае беларускае слова адрознівецца ад адпаведнага рускага, зусім няма неабходнасці іх параўноўваць. Але калі пры паказе нагляднасці (малюнка, цацкі, прадмета, дзеяння) хто-небудзь з дзяцей, апярэджваючы педагога, заяўляе, напрыклад: «А я знаю, это белочка», выхавальнік падкрэслівае: «Ты назваў звярка па-руску. А па-беларуску трэба гаварыць вавѐрка. Гэта - вавѐрка». Нарэшце, калі словы рускай і беларускай моў супадаюць, выхавальнік говорыць: «Як і ў рускай мове, гэтая цацка называецца і вымаўляецца па беларуску кубік». Улічваючы блізкасць рускай і беларускай моў, абапіраючыся на пэўны слоўнікавы запас дашкольнікаў, новыя словы ўводзяцца і з дапамогай тлумачэння без паказу адпаведнага предмета або малюнка. Гэта ў першую чаргу датачыцца тых прадметаў або з’яў, якія дзецям ужо знаѐмыя, але ім невядома беларуская назва прадмета. Дзеці, зразумеўшы тлумачэнне, самі знаходзяць прадмет сярод іншых.
Напрыклад, пры ўвядзенні групы слоў па тэме «Адзенне» выхавальнік, выконваючы ролю прадаўца ў магазіне адзення, тлумачыць: “У нашым магазіне прадаюцца капялюшы. Капялюш надзяваюць на галаву. Яго носяць і жанчыны, і мужчыны. Летам капялюш носяць, каб сонца не напякло галаву, а ўвосень ці ўвесну – каб было цяплей. Хто хоча купіць капялюш? Пакажы яго”.
Каб пазнаѐміць дзяцей з нацыянальнымі моўнымі традыцыямі, кожнае слово ўводзіцца не ізаляавана як назва асобнага прадмета, якасці, дзеяння і да т.д., а ў контэксце, у спалучэнні з іншымі словамі (эпітэтамі, паразнаннямі, уласцівамі менавіта беларускай мове) і ў розных граматычных формах.
Так, напрыклад, да слова зіма паступова падбіраюцца эпітэты белая, грозная, ліхая, лютая, марозная, мяккая, позняя, пуховая, пышная, серабрыстая, сівая, снежная, суровая, сцюдзѐная, сярдзітая, халодная. Калі ў адрозненне ад рускіх зимушка-зима, зима-матушка, зима желанная ў беларускай мове падобныя граматычныя формы і вызначэнні не ўжываюцца, то слова лета, наадварот, мае такія ласкальныя формы, як лецейка, лецечка (якіх няма ў рускай мове), іх абавязкова уводзяць у слоўнік дзяцей разам з адпаведнымі эпітэтамі («Эх, лета-лецэйка любое, ты адцвітаеш, залатое!» Я.Колас).
Такі падыход да ўзбагачэння слоўніка садзейнічае спасціжэнню дашкольнікамі навакольнага свету. Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, важна паказаць матыванасць некаторых слоў, дапамагчы яму ўстанавіць словаўтваральныя сувязі (“Чаму гэтая птушка называецца певень?”, “Якая з гэтых кветак называецца дзьмухавец? Чаму?”). Такая практыка садзейнічае і лепшаму засваенню новых слоў, і фарміраванню граматычнага чуцця беларускай мовы.
У сучаснай беларускай мове ўжываюцца ўласна беларускія словы, якія сустракалісь дзецям у рускіх народных казках (прыгожая, кліча і інш.). Пры ўвядзенні падобных слоў выхавальнік звяртаецца да вопыту дзяцей, дапамагаючы ім успомніць іх значэнне. З дапамогай слоўных сродкаў тлумачацца вобразныя выразы ў мастацкіх творах.
Напрыклад, тлумачэнне выхавальнікам незнаѐмых слоў і выразаў у вершы Я.Купалы «Вясна»: “Зеленню вабнаю абдаравала зямельку вясна” - значыць, зямля пакрылася зялѐнай травой, распусцілася лісце на дрэвах; “рыбкі шмыглістыя” – вельмі хуткія, шпаркія, хутка плаваюць; “лісці зашасталі” – закалыхаліся ад ветру” і т.д. Асаблівая ўвага звяртаецца на размежаванне ў свядомасці дашкольнікаў лексічнага значэння міжмоўных амонімаў, каю папярэдзіць семантычныя памылкі пры іх ужыванні. Асноўным прыѐмам тут выступае параўнанне значэнняў гэтых слоў. Параўнанне праводзіцца пры дапамозе тлумачэння значення новага слова, выканання пэўных заданняў, дадзеных на рускай і беларускай мовах («Посади куклу на диван», «Пасадзі ляльку на дыван»), а таксама ацэнкі сказаў, у якіх словы-амонімы ўжыаюцца правільна і няправільно. Спецыфіка методыкі навучання бізкороднаснай мове выцякае і з факту няпоўнага двухмоўя дашкольнікаў, г.зн. няздольнасці іх «адключаюцца» ад роднай (першай) мовы. Гэта робіць абавязковым супастаўленне з’яў рускай і беларускай моў, каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці. Так, у многіх выпадках паралельна са слоўнікавай работай ѐсць неабходнасць весці мэтанакіраваную арфаэпічную работу, каб папярэдзіць змешванне слоў, падобных па гучанні ў рускай і беларускай мовах. У гэтым выпадку асноўным метадычным прыѐмам выступае параўнанне вымаўлення беларускіх і рускіх слоў (Па-беларуску вымаўляем гусь, гара, голуб, а як па-руску?).
Такім чынам, сістэма беларускага маўлення дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя будуецца, з аднаго боку, як спантанны, неадвольны, а з другой, як навучальны і ў пэўнай меры сістэматызуючы, абагульняльны.